Дом-музей Пікфарда
Дом-музей Пікфарда | |
---|---|
Pickford's House Museum | |
Заснаваны | 1836 |
Адкрыты | 1988 |
Месцазнаходжанне | 41 Friar Gate, Дэрбі, Англія |
Адрас | 41 Friar Gate |
derbymuseums.org/… (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дом-музей Пікфарда (англ.: Pickford's House Museum) — музей у Дэрбі, размешчаны ў геаргіанскім будынку, пабудаваным архітэктарам Джозефам Пікфардам (англ.: Joseph Pickford) у 1760 годзе для ўласнай сям'і (у далейшым ён дэманстраваў свой дом багатым кліентам як узор сваёй працы[1]). У будынку размешчаны музей касцюма і гісторыі геаргіанскага часу. У доме на першым паверсе мэбляваная гасціная, сталовая, пакой, спальня і гардэробная, кухня і пральня, склеп, кладоўка, а таксама спальня слугі (з саламяным матрацам). Адзін з падвалаў абстаўлены як бамбасховішча 1940х гадоў. Экспазіцыя верхніх паверхаў прысвечана лялечным тэатрам, гісторыі іх існавання[2]. З красавіка 2006 года музей адкрыты толькі для арганізаваных груп, нягледзячы на існаваўшыя пратэсты[1].
Зноскі
- ↑ а б Protesters opposing museum cuts (англ.). Праверана 3 мая 2011.
- ↑ Pickford's House Museum (англ.). Архівавана з першакрыніцы 4 чэрвеня 2011. Праверана 3 мая 2011.